Акцыя "Пакарміце птушак зімой!"

08.02.2023
У нашым дзіцячым садзе штогод праводзіцца акцыя "Пакарміце птушак зімой!" з мэтай прывіцця дашкольнікам любові да ўсяго жывога. Дзеці ўсіх узростаў ведаюць, што яны робяць добрую справу - дапамагаюць выжыць птушкам у самы цяжкі для іх час года. Штодзённы падкорм птушак на нашым участку стварае добрыя ўмовы для назіранняў за імі.